Першы выпадак каранавіруса зафіксаваны ў Верхнядзвінскім раёне, гэта дванаццаты раён Віцебскай вобласці, дзе фіксуюць COVID-19, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Аб пацверджаных выпадкаў захворвання ў раёне на COVID-19 у Верхнядзвінску паведамілі на пасяджэнні мясцовага штаба па супрацьдзеянні інфекцыі. Хворы шпіталізаваны, стан здароўя медыкамі расцэньваецца як здавальняючы. Устаноўлены і адсочваюцца кантакты 1 і 2 узроўняў.

Станоўчы тэст атрыманы яшчэ ў двух жыхароў Ушацкага раёна. Абодва гэтыя пацыенты таксама патрапілі ў бальніцу з пнеўманіяй, зараз медыкі высвятляюць іх кантакты 1-га і 2-га ўзроўню. Усяго ва Ушацкім раёне на COVID-19 захварэлі ўжо 8 чалавек.

У Аршанскім раёне колькасць заражаных каранавірусам павялічылася да 15 чалавек.

Павелічэнне захварэлых адзначаецца і ў Гарадоцкім раёне, паводле інфармацыі райвыканкама там выявілі яшчэ двух інфіцыраваных, абодва яны — кантакты першага ўзроўню. Такім чынам, у Гарадоцкім раёне ўжо чатыры выпадкі.

Сітуацыя ў Докшыцкім раёне па-ранейшаму застаецца нявызначанай. Мясцовыя ўлады не кажуць пра колькасць хворых COVID-19 у рэгіёне, хоць вядома, што пнеўманіі дыягнаставаныя ў шматлікіх дзясяткаў людзей. Аналізы для тэстаў з Докшыц возяць у Віцебск. Сродкамі індывідуальнай абароны мясцовую бальніцу змаглі забяспечыць валанцёры і касцёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0