Фота Надзеі Бужан
Экс-дырэктар ПВТ, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала сышоў ад адказу на пытанне, хто вінаваты ў крызісе беларускай эканомікі. Пытанне задаў журналіст Белсата, звярнуўшы ўвагу на тое, што Цапкала шмат сказаў пра крызіс эканомікі, пра неабходнасць мадэрнізацыі, але так і не адказаў, хто вінаваты ва ўсім гэтым.
«Я не хачу глядзець назад, я хачу глядзець наперад», — сказаў ён.
«Роля дзяржавы павінна быць як роля начнога вартаўніка. Дзяржава не павінна ўмешваецца ў эканоміку, толькі пры форс-мажоры можа ўмешвацца», — дадаў ён.
«Дык а хто вінаваты?» — перапытаў журналіст.
«Давайце глядзець у будучыню, а не назад!», — сказаў Цапкала.
0
0
0
0
0
0