Фота Святланы Нарскінай

Фота Святланы Нарскінай

28 верасня пасля 10-дзённага арышту мусіў выйсці на свабоду праваслаўны святар Уладзімір Драбышэўскі. Людзі чакалі яго пад ізалятарам часовага ўтрымання, але высветлілася, што святар на свабоду не выйдзе, піша «Свабода».

Яго будуць ізноў судзіць. Магчыма, за ўдзел у акцыі пратэсту.

Уладзіміра Драбышэўскага пакаралі арыштам 10 дзён таму. Святар неаднаразова выходзіў на акцыі пратэсту і маршы, стаяў з адзіночным пікетам «Спыніце гвалт».

У Драбышэўскага шасцёра дзяцей. Епархія пазбавіла яго прыходу гэтым летам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0