Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын абвясціў пра тое, што пяцігадовы план эканамічнага развіцця краіны праваліўся амаль па ўсіх франтах. Пра гэта паўночнакарэйскі лідар заявіў падчас з'езду Працоўнай партыі Карэі, паведамляе Reuters.

Кім Чэн Ын адзначыў, што ў рамках плана, які павінен быў быць да канца рэалізаваны ў 2020 годзе, мэты практычна ва ўсіх сектарах не былі дасягнутыя. Ён падкрэсліў, што КНДР неабходна ўмацаваць эканоміку на аснове ўласных сіл. Адзначаецца, што на распачатым у Паўночнай Карэі з'ездзе Працоўнай партыі будзе прыняты наступны пяцігадовы план развіцця эканомікі.

Раней паведамлялася, што Кім Чэн Ын упершыню за 10 гадоў адмовіўся ад навагодняга тэлезвароту і даслаў грамадзянам краіны навагоднюю паштоўку з віншаваннямі. Перш ён рабіў так у 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0