У мінскім гандлёвым цэнтры «Дана Мол» 14 студзеня ўвечары разгарнулі гіганцкі беларускі сцяг, а вольны хор выканаў гімн «Пагоня».
Сцяг у «Дана Моле», адным з самых папулярных гандлёвых цэнтраў сталіцы, правісеў больш за гадзіну.
На відэа трапіла і тое, як людзі крычалі «Ганьба» сілавікам, калі тыя здымалі гіганцкі сцяг.
Людзі ў чорным яго згарнулі і знеслі.
Гэта была не адзіная акцыя ў гандлёвых цэнтрах Мінска 14 студзеня. У фешэнэбельнай «Галерэі Мінск» успыхнула скандаванне «Жыве Беларусь!», якое ахапіла ўсе шэсць паверхаў. Наведнікі таксама запісалі гэта на відэа.
0
0
0
0
0
0