— Мінулы год быў асаблівым. Гэта спачатку пандэмія, потым яшчэ абстаноўка ўнутраная Рэспублікі Беларусі. Мы адчувалі ціск звонку. Сакрэт не адкрыю, што ў краіну мы не ўпусцілі некалькі тысяч чалавек, якія ў другім паўгоддзі ехалі да нас з рознымі намерамі. Была і спроба дэстабілізацыі абстаноўкі на прыбалтыйскім кірунку, гэты знакаміты «ланцуг», мы гэтага не дапусцілі, — распавёў Лапо.

Па яго словах, «мяжа — гэта жывы арганізм».

— Сёння на ўчастку спакойна, а заўтра аператыўная абстаноўка там змянілася. Хоць пандэмія пандэміяй, але афіцыйна мяжу мы не закрывалі, калі іншыя краіны закрыліся. Мы на другім этапе пандэміі проста абмежавалі рух асобных катэгорый грамадзян. Грузавыя транспартныя сродкі як рухаліся, так і рухаюцца… працы ў нас менш не стала. Працы стала больш — рэзюмаваў Лапо.

У сюжэце прагучала, што «памежнікі выявілі 12 каналаў наркатрафіку, выявілі 45 экстрэмістаў».

У Літве 23 жніўня, нагадаем, у знак салідарнасці з жыхарамі Беларусі, якія выступаюць за дэмакратычныя перамены, прайшла акцыя «Шлях свабоды» — жывы ланцуг людзей злучыў Вільню з мяжой Беларусі. У ім узялі ўдзел прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус, экс-прэзідэнты Даля Грыбаўскайце і Валдас Адамкус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0