Фота Аляксандра Карсакова
60-гадовы Іван Каўшоў ноччу вяртаўся з пасёлка Ільіч, дзе ён працаваў на мясцовым прадпрыемстве, дадому — у вёску Гута.
Адлегласць паміж населенымі пунктамі — каля трох кіламетраў. Дарога пралягае праз лес і палі. Каля 24.00 мужчына выйшаў з пасёлка — і больш яго ніхто не бачыў.
— Там амаль няма дарогі і, хутчэй за ўсё, пратаптаную раней каляіну замяло снегам — і чалавек проста збіўся з дарогі, упаў і замёрз — мяркуюць мясцовыя.
У сельсавеце ж кажуць, што ў тую ноч снегападу яшчэ не было — і лясная, і прасёлкавая дарогі не былі замеценыя.
У міліцыі паведамілі, што заява аб прапажы чалавека паступіла 12 лютага. З тых часоў мясцовага жыхара шукаюць, у тым ліку і з дапамогай спецтэхнікі, але пакуль пошукі вынікаў не прынеслі.