Маладыя прадстаўнікі гродзенскай габрэйскай грамады Нафтолі ды Іта прынялі рашэнне стварыць сям’ю ў адпаведнасці з габрэйскімі традыцыямі. Фотарэпартаж prosto-free.livejournal.com.
Жаніх у прысутнасці двух сведкаў падпісаў шлюбную дамову, і маладыя сталі пад хупу, дзе адказалі на пытанні рабіна і далі згоду стаць мужам і жонкай.
Жаніх апрануў заручальны пярсцёнак на ўказальны палец нявесты і паспяхова разбіў шкляны келіх, які сімвалізуе пачатак вяселля.
Рабін Іцхак Кофман упэўнены, што першае габрэйскае вяселле падахвоціць іншых маладых сяброў габрэйскай грамады таксама пайсці па шляху традыцый.
0
0
0
0
0
0