У Грузію змогуць трапіць турысты, якія ўжо прайшлі поўны курс вакцынацыі і ў дадатак на мяжы прад'явілі даведку аб адмоўным выніку ПЦР-тэсту на каранавірус, піша ТАСС.

Таго, хто не прайшоў поўны курс вакцынацыі, змогуць упусціць у Грузію на падставе ПЦР-тэсту, зробленага за 72 гадзіны да перасячэння мяжы, а таксама з той умовай, што на трэці дзень знаходжання ў Рэспубліцы ён яшчэ раз здасць тэст на каранавірус.

З аўторка таксама ў рэстаранах, кавярнях і барах у Грузіі дазволена рассаджваць гасцей у закрытых залах.

Першы выпадак заражэння каранавірусам у Грузіі зафіксаваны 26 лютага 2020 года. З пачатку пандэміі зарэгістравалі 343 963 выпадку заражэння (9,2% насельніцтва), памерлі 4773 чалавекі. У апошнія дні сутачны прырост колькасці інфікаваных вагаецца ў раёне 1 тысячы.

З 15 сакавіка ў Грузіі праходзіць вакцынацыя насельніцтва ад каранавіруса прэпаратамі AstraZeneca, Pfizer, Sinopharm і Sinovac Biotech. Паводле апошніх звестак, прышчапіліся больш за 138 тысяч чалавек, што складае 3,73% насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0