pixabay.com

pixabay.com

Іспанія з панядзелка адкрывае межы для турыстаў, якія прайшлі поўны цыкл вакцынацыі ад COVID-19, паведамляе іспанская тэлерадыёкампанія RTVE.

RTVE адзначае, што нароўні з вакцынамі вытворчасці Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Janssen, якія ўхвалены Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў, Іспанію змогуць наведваць і турысты, прышчэпленыя кітайскімі прэпаратамі Sinopharm і Sinovac-Coronavac.

Расійскага «Спутніка» ў спісе няма.

Турыст, які хоча наведаць Іспанію, папярэдне павінен прадставіць пацверджанне аб праходжанні поўнага цыклу вакцынацыі як мінімум за 14 дзён да ўезду ў краіну.

Для гэтага неабходна запоўніць анкету ў інтэрнэце праз спецыяльны дадатак, які згенеруе QR-код, яго турыст павінен прадставіць як перад візітам у Іспанію, так і пры праходжанні пашпартнага кантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0