Учора ў сеціве накінуліся на сетку крамаў тэхнікі «Пяты элемент» — нехта заўважыў твар Рамана Пратасевіча на дэманстрацыйных тэлевізарах. Гэта быў момант з векапомнага інтэрв'ю АНТ.
Што гэта было?
У кампаніі пракаментавалі сітуацыю.
«На выставачных тэлевізарах могуць паказвацца рэкламныя ролікі вытворцаў, рэкламныя ролікі «Пятага элемента» альбо транслявацца тэлеканалы. Мэта — паказаць пакупнікам якасць карцінкі.
Расклад паказаў рэкламы і пераключэння на трансляцыі ТБ цэнтралізаваны і аўтаматызаваны для ўсіх крам. Мы не транслюем выбарачныя ролікі з тэлеэфіру, выбарачныя перадачы ці інтэрв'ю. А таксама ад нас не залежыць, што транслюецца па дзяржаўных каналах», — сказалі ў «Пятым элеменце».
Імаверна, у час, калі зроблена фота, у эфіры АНТ транслявалася праграма «Стоп фэйк».