Захоўваць булкі, як правіла, можна да чатырох дзён. Каб яны павольней чарсцвелі, іх кладуць у поліэтыленавыя пакеты або абгортваюць харчовай плёнкай.

Калі казаць пра фарбаваныя яйкі, то яны захоўваюцца гэтак жа, як і звычайныя вараныя. Пры пакаёвай тэмпературы яйкі можна захоўваць не больш за 2-3 сутак, у халадзільніку — даўжэй (тыдзень—два). Калі ў памяшканні цяплей за 20 градусаў, яйкі без халадзільніка трэба з'ядаць на працягу 10-12 гадзін. У халадзільніку святочны харчовы прадукт пажадана захоўваць у папяровай упакоўцы і на паліцы, а не на дзверцах, дзе тэмпература «скача».

Разам з тым ачышчаныя яйкі або тыя, у якіх трэснула шкарлупіна пасля гульні ў «біткі», рэкамендуецца захоўваць выключна ў халадзільніку прыкладна суткі—двое.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1