Беларускаму прадстаўніцтву швейцарскай кампаніі ЗАТ «Штадлер Мінск» патрабуецца з дзясятак супрацоўнікаў, пераважна інжынерных спецыяльнасцяў. Гэта вынікае з прагляду рэсурсаў, якія публікуюць абвесткі аб вакансіях.

Чытач «Нашай Нівы» патэлефанаў, каб паспрабаваць уладкавацца на завод, дзе збіраюць маторaвагонны рухомы састаў. У офісе прадстаўніцтва параілі даслаць ім сваё рэзюмэ праз рэсурс rabota.by. У тэлефоннай гутарцы супрацоўніца параіла яму «адгукаццца на вакансіі, калі яны ёсць».

На пытанне чытача пра адыход кампаніі з Беларусі супрацоўніца «Штадлер Мінск» не змагла канкрэтна адказаць і зноў параіла «адгукацца на вакансіі».

«І ўжо тады будзеце гаварыць з кіраўнікамі, якія выстаўлялі гэтыя вакансіі, на што яны разлічваюць і які ў іх аб’ём працы. Што будзе далей, я вам не скажу, бо я гэтага не ведаю», — падсумавала яна.

«Супольнасць чыгуначнікаў» сцвярджае, што пасля ўвядзення шэрага санкцыйных пакетаў адносна Беларусі выпуск прадукцыі прадпрыемства «Штадлер» у Фаніпалі скараціўся з прычыны адмовы ад супрацоўніцтва з ім некаторых краін, куды раней пастаўляліся вырабы.

У той жа час сцвярджэнні аб спыненні функцыянавання завода ў Фаніпалі і поўным згортванні вытворчасці заўчасныя.

Праз каналы «Супольнасці чыгуначнікаў» устаноўлена, што планаў па скарачэнні штату супрацоўнікаў і згортванні вытворчасці ў агляднай перспектыве ў завода «Штадлер Мінск» у Фаніпалі няма.

Цяпер на заводзе нібыта рэалізуюцца праекты па вырабе і пастаўцы маторавагоннага рухомага саставу для Казахстана і Азербайджана, працягваецца сэрвіснае абслугоўванне абсталявання электрацягнікоў, закупленых Беларускай чыгункай. Такім чынам, можна меркаваць, што завод па вытворчасці электрацягнікоў у Фаніпалі ў найбліжэйшы час працягне сваё функцыянаванне.

Швейцарская кампанія Stadler Rail (Stadler Bussnang AG) арганізавала з 2014 года ў Фаніпалі Дзяржынскага раёна лакалізаваную вытворчасць маторaвагоннага рухомага саставу пад назвай «Штадлер Мінск». Гэта вытворчасць па зборцы маторавагоннага рухомага саставу на замову розных краін, вагонаў метро, трамваяў, а таксама спальных вагонаў.

Чытайце таксама:

«Штадлер» не збіраецца сыходзіць з Беларусі, ківаючы на інтарэсы «насельніцтва ў цэлым»

Пасол Круты: Праз год-два ўсе маршруты будуць пераарыентаваныя на расійскі кірунак

«Ні інтэрнэту, ні вагона-рэстарана». Беларусы дзеляцца ўражаннямі ад паездкі цягніком з Варшавы ў Вільню

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3