Кіраўніцтва «Канадыенс» працягвае спробы абмяняць братоў Касціцыных.

Генеральны менеджэр «Манрэаля» Боб Гейні збіраецца выкарыстаць беларускіх форвардаў у шматбаковай угодзе:

адным з магчымых пакупнікоў называюць «Эдмантан Ойлерз» Мікалая Хабібуліна.

«Нафтавікі» гатовы аддаць за братоў перспектыўнага форварда Эндру Калкі.

Нагадаем, што Сяргей Касціцын быў нядаўна выкліканы з фарм‑клуба — «Гамільтан Бульдогз» ‑‑ паспеў набраць за два матчы 2 (0 +2) балы, а Андрэй Касціцын прапусціў апошні паядынак супраць «Пітсбурга» з‑за траўмы ногі, паведамляе «Спорт‑Экспресс» са спасылкай на Ottawa Sun.

Зараз «Эдмантан» у сезоне 2009/2010 Нацыянальнай хакейнай лігі займае 12-ы радок у Заходняй канферэнцыі, адстаючы ад восьмага плей-офнага месца на чатыры балы. «Манрэаль» ва Усходняй канферэнцыі ідзе 9-м.

«Эдмантан», заснаваны ў 1972 г., - пяціразовы ўладальнік Кубку Стэнлі (1984, 1985, 1987, 1988, 1990 - чатыры разы трафей бралі, калі за клуб гуляў Уэйн Грэцкі). Тры апошнія сезоны (2007, 2008, 2009) у плей-оф клуб выходзіў, але ў сезоне 2005/2006 дайшоў ажно да фіналу Кубка Стэнлі, дзе саступіў «Караліне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?