Пра гэта паведаміў журналістам старшыня парламенцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Васіль Байкоў 30 лістапада перад пачаткам пленарнага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў, на якім плануецца разгледзець папраўкі ў кодэкс.

«Усё, што напрацавана, адпавядае сённяшняму жыццю ў Рэспубліцы Беларусь. Змяненні закрануць 45 артыкулаў, пачынаючы ад фарміравання выбарчых камісій да вылучэння кандыдатаў у дэпутаты і прэзідэнты», — сказаў Байкоў.

Сённяшняе абмеркаванне, паводле яго слоў, дасць магчымасць «яшчэ раз адчуць, што ўсе гэтыя змяненні накіраваныя на ўдасканаленне заканадаўства і чысціню выбараў».

Мяркуецца, што ў другім чытанні законапраект будзе абмяркоўвацца парламентам 10 снежня — пра гэта на мінулым тыдні ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. «Да канца працы гэтай сесіі палат Нацыянальнага сходу, — а яна закрываецца 18 снежня, — я ўпэўнена, законапраект будзе прыняты», — сказала кіраўнік ЦВК.

Паводле слоў Ярмошынай, набыць моц законапраект павінен праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання. «У 20‑х чыслах студзеня з’явіцца ўказ аб правядзенні мясцовых выбараў. Да гэтага часу дакумент будзе падпісаны і апублікаваны», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?