паведаміла 15 снежня журналістам намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Валянціна Качан.
Паводле яе слоў, ужо пачалася працэдура рэгістрацыі вакцыны ў краіне. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту плануецца закупіць 1 млн. доз вакцыны. Гэтай колькасці, заявіла намеснік міністра, хопіць для вакцынацыі 500 тыс. чалавек. У першую чаргу вакцына прызначана для работнікаў арганізацый аховы здароўя і жыццёва важных службаў краіны, якія ўваходзяць у групы рызыкі, сказала Качан. Вакцынацыя груп рызыкі супраць грыпу A (H1N1) будзе праведзена ў найбліжэйшы час.
Паводле слоў намесніка міністра, Міністэрства аховы здароўя таксама рэкамендавала закупляць вакцыну за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. Таму, магчыма, адзначыла яна,
прышчэпкі ад пандэмічнага грыпу A (H1N1) змогуць атрымаць больш за 500 тыс. жыхароў Беларусі.
Качан заявіла, што сёння сітуацыя з распаўсюджваннем грыпу ў Беларусі ацэньваецца як «абсалютна стабільная». Захворванне на грып знаходзіцца на ўзроўні аналагічнага перыяду мінулага года, а па асобных гарадах нават ніжэй.
«Я вельмі спадзяюся, што такое выдатнае надвор’е нам дапаможа справіцца з грыпам», — сказала прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.