Фота: Leo Correa

Фота: Leo Correa

Сярод аб'ектаў, занятых войскамі, — заканадаўчая рада ХАМАС, яго ўрадавы комплекс і штаб-кватэра паліцыі.

У паведамленні гаворыцца, што войскі ўзялі пад кантроль так званы дом губернатара Газы, у якім размяшчаліся ўстановы ваеннага крыла і паліцыі ХАМАС, офісы разведвальнага падраздзялення ХАМАС і іншыя аб'екты, якія выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі да тэрарыстычнага нападу 7 кастрычніка.

Салдаты таксама вядуць агонь па баевіках у горадзе Газа.

ЦАХАЛ паведамляе, што захоплены таксама будынак інжынернага факультэта аднаго з універсітэтаў Газы, які «служыў інстытутам па распрацоўцы і вытворчасці зброі», і яшчэ адзін комплекс ХАМАС з трэніровачнай базай, камандным цэнтрам, пакоямі для допытаў і камерамі для затрыманых.

Раней у сацыяльных сетках з'явіліся фатаграфіі, на якіх бачна, што салдаты брыгады «Галані» знаходзяцца ў будынку заканадаўчай рады ў сектары Газа, які раней кантраляваў рух ХАМАС, а таксама ў штаб-кватэры ваеннай паліцыі.

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ заявіў, што ХАМАС адступіў з поўначы Газы і можа вызваліць закладнікаў

ХАМАС страціў кантроль над поўначчу сектара Газа — Нетаньяху

З Ізраіля эвакуацыйным рэйсам вывезлі 117 беларусаў

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1