Генадзь Скітаў у цэнтры. Фота: t.me/bkmogilev

Генадзь Скітаў у цэнтры. Фота: t.me/bkmogilev

Паводле версіі КДБ, у студзені 2020 года органы дзяржбяспекі атрымалі першасныя аператыўныя даныя аб наяўнасці карупцыйнай схемы набыцця сталічнай ТАА «ТПК ПрадІнвест» ліквіднай прадукцыі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў па заніжаных цэнах. Яе пасля збіраліся прадаваць у Расіі.

Сярод іншага, ў поле зроку сілавікоў трапілі «сумнеўныя схемы рэалізацыі прадукцыі ААТ «Бабушкина крынка». Іх якраз нібыта і арганізаваў прызначаны на пасаду ў верасні 2019 года дырэктар Скітаў.

Адным з першых яго ўказанняў стала, як сцвярджаюць «чэкісты», устаноўка відэакамер у працоўным кабінеце і прыёмнай Скітава, а супрацоўнікі павінны былі мець зносіны з ім толькі праз месенджары.

Акрамя таго, Скітаў нібыта забараніў наведваць прадпрыемства прадстаўнікам дзяржорганаў без яго ведама. А перад калектывам ён, маўляў, «пазіцыянаваў сябе «аўтарытэтам з 90-х».

Дзеля правядзення нелегальных схемаў дырэктар, як сцвярджаецца, сфармаваў каманду менеджараў з ліку сваіх сваякоў і былых падначаленых, увёў новую збытавую палітыку і «замкнуў фінансавыя патокі на сябе».

Пасля таго каля 50% высокаліквідных сыроў і масла сталі рэалізоўвацца праз блізкую сувязь Скітава з Сіруцем — кіраўніком шэрагу афіляваных кампаній. Скітаў, як сцвярджаецца, стварыў для кампаній Сіруця прэферэнцыйныя ўмовы адгрузак гатовай прадукцыі, а з часам апошні, маўляў, літаральна манапалізаваў экспартныя патокі прадпрыемства, іншыя бізнэсмены маглі мець доступ да прадукцыі толькі пры ўзгадненні з ім.

Таксама Скітаў нібыта наўмысна павялічваў складскія запасы, дамагаючыся такім чынам зніжэння для свайго прадпрыемства індыкатыўнай цаны. Гэта дазваляла Сіруцю забяспечыць максімальна магчымы прыбытак ад перапродажу прадукцыі ў Расію. За гэта ён плаціў Скітаву не толькі непасрэдна грашовым хабарам, але і паездкамі на забаўляльныя мерапрыемствы, урачыстасці і камандзіроўкі ў Расію.

Увогуле, па версіі КДБ,

«злачынныя даходы ад неабгрунтаванай пасрэдніцкай дзейнасці ўсіх удзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці ў малочнай галіне з улікам розніцы цэн у Беларусі і Расіі склалі не менш як 10 млн даляраў у год».

Чытайце таксама:

26 чалавек затрыманыя. Лукашэнка распавёў пра «малочную справу»

«Малочная справа»: у чым абвінавачваюць гендырэктара «Бабушкиной крынки» 

Затрыманыя кіраўнікі адразу некалькіх малаказаводаў

Клас
20
Панылы сорам
16
Ха-ха
36
Ого
13
Сумна
9
Абуральна
31