Віталь Пупін. Фота з ягоных сацсетак 

Віталь Пупін. Фота з ягоных сацсетак 

Жыхара Фаніпаля абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы адзінства 6 верасня 2020 года і ў выхадзе на праезную частку. Мужчыну ўтрымлівалі пад вартай з 3 лістапада 2023 года, а пасля абвяшчэння прысуду вызвалілі ў залі суда. Ён цалкам прызнаў віну.

Асноўнымі доказамі па справе з'яўляюцца фотаздымак з Марша, даныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненцкага нумара і паказанні самога абвінавачанага. Падчас ператрусу дома ў супрацоўніка мытні выявілі майку фіялетавага колеру, у якой яго апазналі на фотаздымку з пратэсту. Пасля прысуду майку вярнулі. 

Віталь Пупін скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у судовай пастанове пазначана, што на момант вынясення прысуду мужчына працуе начальнікам сектара мытнага дэкларавання ў таварыстве з дадатковай адказнасцю. Мае на ўтрыманні няпоўнагадовую дачку.

Чытайце таксама:

Магілёўскага журналіста Алеся Сабалеўскага прызналі палітвязнем

Прысуд удзельнікам Tor Band пакінулі без зменаў

У Драгічыне брутальна затрымалі 6 чалавек, адзін з іх трапіў у рэанімацыю

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8