— Па праекце на тэрыторыі стадыёна зʼявяцца два новыя трэніровачныя палі, асноўнае будзе захаванае, у тым ліку яго натуральны газон. Прадугледжаныя перапланіроўка памяшканняў падтрыбуннай прасторы, узмацненне канструкцый, поўная замена камунікацый, — распавядае прараб БУ-199 Будтрэста № 35 Кірыл Жалудковіч.

 

Хутка будаўнікі пачнуць рамонт падмурку заходняй трыбуны. Старыя пластыкавыя крэслы ўжо прыбралі. Калі рэканструкцыя абʼекта завершыцца, на гэтай пляцоўцы змогуць размясціцца 4,5 тысячы балельшчыкаў.

 

На будоўлі дапамагаюць студатрадаўцы. 

— У лістападзе і снежні тут працавалі маладыя людзі з БНТУ, БДУІР, БДТУ, БДЭУ, БДУ. У цяперашні момант фармуем яшчэ чатыры атрады агульнай колькасцю 40 чалавек. Удзельнічаць у рэканструкцыі знакавага для сталіцы абʼекта студэнты будуць аж да здачы яго ў эксплуатацыю, — расказаў першы сакратар Мінскага гаркама БРСМ Раман Бандарук.

Чытайце таксама:

У Беларусі прадаюць самую сапраўдную гідраэлектрастанцыю

Падчас дарожных работ у Магілёве адкапалі нямецкі бронекаўпак часоў вайны

Першую ў Беларусі пешаходную вуліцу рэканструююць

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2