Фота: Кліч Радзімы

Фота: Кліч Радзімы

Ініцыятарам правядзення мерапрыемства сталі партыйцы з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава, у сценах якога і праводзілася дыктоўка як у вочным, так і анлайн-фармаце.

Удзельнікам загадзя раздалі спецыяльныя бланкі, куды трэба было запісаць правільныя адказы на 20 пытанняў, якія дыктавала вядучая.

Удзельнікамі анлайн-дыктоўкі, прымеркаванай да адзінага дня галасавання, што пройдзе 25 лютага, сталі і педагогі сярэдняй школы № 1 г.п. Шаркаўшчына — члены Шаркаўшчынскага раённага аддзялення «Белай Русі», спяшаецца падзяліцца радаснай навіной мясцовае выданне «Кліч радзімы».

Шаркаўшчына ўваходзіць у Пастаўскую акругу №29, дзе балатуецца ураджэнец Шаркаўшчынскага раёна, кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

Чытайце таксама:

 «Беглыя, вы маглі б таксама карыстацца гэтым законам». Сумная гісторыя пра тое, як тыктокер схадзіў у дэпутаты

Давераную асобу Лукашэнкі раптоўна не зарэгістравалі кандыдатам у Гродзенскі абласны савет

«Працаваць на карысць Радзімы». Гомельскі дэпутат не дачакаўся заканчэння паўнамоцтваў і з'ехаў у Расію

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2