Жанна Тылецкая. Скрыншот відэа ў тыктоку zanna_tilecka

Жанна Тылецкая. Скрыншот відэа ў тыктоку zanna_tilecka

Жанна прызнаецца, што часта чуе пытанне наконт прычын пераезду. Яна кажа, што першыя думкі змяніць месца жыхарства з’явіліся падчас пандэміі каранавіруса. Жанна не лічыць сябе антываксеркай, але кажа, што не давярала новай вакцыне.

— Без прышчэпкі ў Латвіі нідзе нельга было працаваць — на любой працы. Ведаю, што ў Беларусі прышчэпкі былі абавязковыя, калі працуеш у медыцыне, яшчэ ў нейкіх сферах… Добра я — я працавала з дзецьмі. Пагаджуся, можа, і трэба. Але я не захацела ўліваць у сябе невядомую жыжу, мне давялося на тры з паловай месяцы пайсці ў неаплочваемы адпачынак.

Муж жанчыны больш за 20 гадоў працаваў аўтаслесарам. Жанна мяркуе, што, паколькі ён мінімальна кантактаваў з людзьмі, яму не патрэбная была прышчэпка. Але ж працадаўца сказаў, што не хоча плаціць штраф за яго ў тым выпадку, калі прыйдзе праверка і запатрабуе сертыфікаты вакцынацыі. Па словах Жанны, прышчэпку муж рабіў са слязамі на вачах.

Нарэшце ў жанчыны атрымалася вярнуцца на працу, але хутка яе дзіцячы садок зачыніўся і яна стала беспрацоўнай. Муж працаваў адзін у сям’і, і большая частка яго заробку сыходзіла на аплату камунальных паслуг.

Жанчына разважае пазітыўна:

— Мы прытрымліваемся такога меркавання: калі нам нешта не падабаецца, значыць, трэба нешта мяняць, а не сядзець і ныць, як усё дрэнна.

Акрамя таго, дачка Жаны выйшла замуж за беларуса і ўжо даўно жыла ў Мінску. Праз зачыненыя падчас каранавіруса межы жанчына не магла наведваць унукаў. Гэта таксама яе засмучала.

На відэа Жанна кажа пра дыскрымінацыю рускамоўных у Латвіі. І хаця прызнае, што яны з мужам ніколі з ёй не сутыкаліся, у «інтэрнэце бачылі шмат ролікаў».

 — Муж прыняў рашэнне ехаць у Беларусь. Тым больш ён грамадзянін Беларусі, а ў мяне таксама ёсць беларускія карані, хоць нарадзілася я ў Латвіі.

Цяпер Жанна марыць пра ўласную лавандавую ферму. Сям’я набыла дом у вёсцы Літвічы на Лагойшчыне, летась пасадзіла каля 230 саджанцаў лаванды. Таксама жанчына пячэ хлеб на заквасцы.

Не ўсе падпісчыкі ставяцца да блогеркі пазітыўна. Нехта нават абураецца праз тое, што імігрыравалі людзі перадпенсійнага ўзросту, і хвалююцца, ці не давядзецца беларускай дзяржаве плаціць ім пенсію. Але ж Жана сцвярджае, што яны ні на што не прэтэндуюць.

− Мы большую частку жыцця пражылі з мужам у Латвіі, там і працавалі. У Беларусі мы купілі дом у вёсцы з даволі вялікім кавалкам зямлі, які плануем асвойваць і жыць за кошт гэтай зямлі, працаваць на ёй. Так што не хвалюйцеся.

Дарэчы, Жанна кажа, што па латвійскіх мерках да пенсіі ёй яшчэ далёка:

— У гэтым годзе на пенсію ў Латвіі ідуць у 64 гады і 9 месяцаў — і кожны год дадаюць яшчэ тры месяцы. Мы яшчэ пойдзем на кансультацыю, але, здаецца, ёсць два варыянты: забраць назапашаныя грошы з пенсійнага фонду зараз ці афармляць усё, калі наступіць пенсійны ўзрост — і ў Беларусі атрымліваць. У Беларусі я ўжо зарэгістравалася як падаткаплацельшчык. За тое, што раблю, звязанае з лавандай і хлебам, я плачу падатак. Таксама, мусіць, нейкая пенсія будзе.

Прымаць беларускае грамадзянства жанчына з мужам не спяшаюцца. Ім падабаецца, што можна ездзіць у Латвію без візы.

Чытайце таксама:

«Гэта вёска для жыцця ці для здзекавання гомельскіх улад?» Жыхарка вёскі запісала зварот да Лукашэнкі і пагражае пікетам каля аблвыканкама

«Нас «выціскаюць» патроху, але вельмі выразна…». Беларусы расказалі, як асабіста іх закранае павелічэнне камуналкі

Хто рызыкуе трапіць у «пенсійную пастку» і чаму ў доктара гістарычных навук пенсія 220 рублёў?

Самазанятыя пачалі атрымліваць лісты пра залічэнне ў дармаеды. Як такое магчыма?

Клас
4
Панылы сорам
27
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6