Жураўля затрымалі ў маі 2023 года ў Валгаградзе пасля таго, як у тэлеграм-канале «Раніца Дагестана» апублікавалі відэа, на якім чалавек (яго твара не відаць, толькі рука) у кустах каля Валгаградскай саборнай мячэці спальвае Каран. СМІ сцвярджаюць, што ўкраінскія спецслужбы за 10 тысяч расійскіх рублёў (120 даляраў) папрасілі яго здзейсніць злачынства, каб «дапамагчы краіне». У судзе Журавель прызнаў віну ў спаленні свяшчэннай кнігі, але не ў хуліганстве. Ён папрасіў прабачэння ў мусульман за свой учынак, заявіўшы, што не ведаў, наколькі для іх важны Каран.

Па даручэнні кіраўніка СК РФ Аляксандра Бастрыкіна справу валгаградца Жураўля перадалі следчым з Чачні. Каля грозненскага СІЗА яго сустрэлі абураныя жыхары рэгіёну з плакатамі «Рукі прэч ад Карана».

У жніўні стала вядома, што Жураўля збіў 15-гадовы сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Адам.

Рэгіянальны амбудсмэн Мансур Солтаеў тады запэўніў, што ў Чачні «ніхто не можа быць падвергнуты катаванням і збіццю» і па інцыдэнце правядуць праверку. Пасля здарэння Адам Кадыраў атрымаў як мінімум чатыры ўзнагароды і пасаду ў службе бяспекі Чачні.

У кастрычніку Рамзан Кадыраў апублікаваў відэа з Мікітам Жураўлём. У ім абвінавачаны ў спаленні Карана выказвае жаданне прыняць іслам. У адказ Кадыраў назваў яго «агентам СБУ», «правакатарам і дыверсантам». У снежні на прэс-канферэнцыі кіраўнік Чачні заявіў, што «было б добра», калі б яго сын забіў Жураўля.

У лістападзе 2023 года «Мемарыял» прызнаў Мікіту Жураўля палітвязнем. На думку праваабаронцаў, у іх ёсць падставы сумнявацца, што менавіта ён спаліў Каран, бо на відэа няма ўказанняў аўтарства.

Чытайце таксама:

Мікіту Жураўля, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, папрасілі прысудзіць да трох з паловай гадоў калоніі

Кадыраў публічна пашкадаваў, што ягоны сын не забіў чалавека ў СІЗА

15-гадовага Адама Кадырава, які збіў Мікіту Жураўля ў СІЗА, узнагародзілі восьмым і дзявятым ордэнамі

Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2