іна зайцава бчб-нявеста инна зайцева бчб-невеста

Іна Зайцава з двума дзецьмі і мужам пасля ад'езду з Беларусі жыла ва Украіне, але пазней, пасля вайны і праблем з дакументамі, перабралася ў Швейцарыю. Фота: «Белсат»

Спачатку Іна Зайцава прыбірала пакоі. А праз паўтара года жыцця ў Швейцарыі вывучыла нямецкую мову і ўладкавалася прадаўцом на запраўку, піша «Белсат».

Іна расказвае пра заробак:

«Калі мыла ўнітазы — 30 франкаў за гадзіну, гэта крыху больш за 30 еўраў. Цяпер крыху менш атрымліваецца, бо там я была індывідуальнай прадпрымальніцай, і тая стаўка ўключала ў сябе ўсе мае рызыкі, бальнічныя і гэтак далей. Цяпер я зарабляю 27 франкаў за гадзіну. Але ў мяне ўжо ёсць аплатны 5-тыднёвы адпачынак і 13-ы заробак да Новага года».

За месяц атрымліваецца прыблізна 4000 еўра. Муж Іны працуе ў фірме, якая стэрылізуе медычныя інструменты для шпіталя. У яго прыкладна такі ж заробак.

Жанчына падлічвае расходы:

«Кватэра ў Люцэрне абыходзіцца ў 1400 еўраў. Плюс 750 — медычнае страхаванне на ўсю сям’ю. Дзесьці 1200 трэба на прадукты і побытавыя выдаткі. То-бок аднаго заробку хапае, каб жыць нармальна. А другая заработная плата дазваляе сям’і жыць проста вельмі свабодна».

З мужам яны пасля пераезду ў Швейцарыю разыходзіліся (афіцыйна не разводзіліся), але ўжо памірыліся.

«Мы былі ўпэўненыя, што нічога нас больш не звязвае. Але ў выніку прайшлі праз паміранне свайго першага рамантычнага — сямігадовага! — кахання і перайшлі на новы этап. У шмат якіх сем’ях так. Гэтае ружовае і ванільнае мусіць памерці, каб людзі сапраўды пазнаёміліся адно з адным, а не са сваймі чаканнямі адно ад аднаго. Ну вось, мы пражылі наш сямігадовы крызіс. Ідзём далей, я ўпэўненая».

Чытайце таксама:

«У дзень магу зарабіць 200 еўра». БЧБ-нявеста расказала, кім працуе ў Швейцарыі і як яе сына булілі ў школе

«Ніхто не перашкаджаў пратэсту быць нямірным. Хто хацеў, у таго быў нямірным» — БЧБ-нявеста

Пра жыццё ў Швейцарыі, разрыў з мужам і пра тое, чаму прайграў мірны пратэст — глядзіце новы «Ток» з БЧБ-нявестай Інай Зайцавай

«Будзем эгаістычна клапаціцца пра сваю сям'ю». БЧБ-нявеста прадае рэчы і вымушана з’язджае з Украіны

Клас
108
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
11