Вайскоўцы прэзентуюць песню ў гонар Лукашэнкі. Скрын відэа з сацсетак

Вайскоўцы прэзентуюць песню ў гонар Лукашэнкі. Скрын відэа з сацсетак

Песня прагучала на канцэрце «Галасы Беларусі», прысвечаным 20-годдзю творчай дзейнасці аўтараў і выканаўцаў песень, сямейнага дуэта Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка і іх гурта «Аўра».

Трэба адзначыць, што ім не ўпершыню ствараць прапагандысцкія творы. Менавіта Алейнік напісаў гімн ябацек «Любимую не отдают», а яшчэ музыку песні «Ах, Александр» (словы да яе напісала нявестка Лукашэнкі, якая вядома пад псеўданімам Ганна Сялук).

Здаецца, у гэты раз Алейнік нават крыху перастараўся, імкнучыся дагадзіць уладзе. Ён не проста ўслаўляе Лукашэнку, але і плюецца ў бок заходніх палітыкаў. 

@political.channel.live Группа «Аура» сегодня представила новый хит на своем юбилейном концерте⚡️ Зал подпевал стоя! Батька у нас крутой #группааура #юлиябыкова #аура #песняпропрезидента #пулпервого #лукашенконашпрезидент #батькаунаскрутой ♬ оригинальный звук - LIVE | ПОЛИТИКА | ЛУКАШЕНКО

Ацаніць мастацкую каштоўнасць твора можна па наступных радках:

Европейские политики ещё
О былом величьи видят сны.
Впавшие в зависимость от дяди Джо,
Разве ж вы лицо своей страны?

Вам бы там свои проблемы порешать,
А не лезть сюда через забор.
А то наш легко ведь может так послать,
Что коротким будет разговор.

Батька у нас крутой,
В мире один такой.
С батькой спокойна страна,
Только ему не до сна.

Батька у нас крутой,
Батька, мы рядом с тобой.
Выбрал народ,
И не подведет,
Станем стеной за батьку, горой.

Адданасць сям'і Алейніка і Быкавай не застаецца без узнагароды. У каментарыі «Мінск-Навіны» Яўген пахваліўся, што летась у гурта «Аўра» было больш за 100 канцэртаў, з іх каля 50 сольных па Беларусі, і прыкладна столькі ж у 2022 годзе. «Аўра» рэгулярна выступае ў межах так званых «дыялогавых пляцовак» для моладзевай аўдыторыі «Разам з мастацтвам» за добры ганарар. Па інфармацыі «Нашай Нівы», выступленне «Аўры» на адным з такіх мерапрыемстваў абышлося бюджэту ў 6000 рублёў.

А нядаўна Алейнік разам з жонкай адкрыў школу маленькіх зорак «Аўра», кошт навучання ў якой складае каля 30-40 тысяч рублёў на год. Туды ўзялі ўсяго трох артыстак — Ангеліну Волкаву (яна спявае іншы хіт Сялук і Алейніка — «Бульба дэнс»), Кацярыну Лабкоўскую і Камілу Петухову.

Чытайце таксама:

Аўтар гімна лукашыстаў «Любімую не аддаюць» распавёў, за колькі гатовы зрабіць з дзіцяці зорку. Сума шакуе

Другі год запар на «Песні года Беларусі» перамагла нявестка Лукашэнкі

Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці

Клас
12
Панылы сорам
51
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?