Пра стан беларуса Аліма Кашаварава, які быў паранены ў час тэракту ў «Крокусе», паведамілі на канале АНТ.

«Стан у Аліма крытычны. Ён ляжыць пад ШВЛ, у штучнай коме. Множныя паражэнні цела, сэпсіс пачаўся. Адмовілі ныркі, ныркі аднаўлялі. Вялікая была вельмі страта крыві. Усё ідзе вельмі складана, ніякіх прагнозаў дактары не даюць. Але, малайцы, робяць усё, што могуць», — паведаміў Іосіф Кашавараў.

Бацька таксама паведаміў, што Алім працаваў у «Крокусе»:

«Ён працаваў там кантралёрам і стаяў прама на ўваходзе. Правярае, каб не неслі спіртное, агнястрэлы, прапускае людзей і глядзіць каб не было п'яных».

У Боткінскую бальніцу, дзе цяпер знаходзіцца Алім Кашавараў, накіраваўся ягоны брат.

@nashaniva Сярод загінулых у «Крокус Сіці Холе» ёсць беларуска. Пра гэта паведаміла пасольства Беларусі ў Расіі #крокус #крокусситихолл #беларусь #нашаніва #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #белорусы #брест ♬ original sound - Luca Martinez

Чытайце таксама:

У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей

Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома па стане на вечар суботы

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
18
Абуральна
1