Дзяніс Мяніцкі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Дзяніс Мяніцкі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Па інфармацыі Байпола, яго зваць Дзяніс Мяніцкі. Наёмніку 32 гады, ён з Полацка. Вядома, што ў Мяніцкага ёсць непаўналетняе дзіця.

«Да вярбоўкі ў «Вагнер» дваццаць разоў прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, у асноўным за распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах. Двойчы судзімы за рабаўніцтва і пакражу», — піша BYPOL.

Апошняе месца працы Мяніцкага — сантэхнік у гарадской бальніцы.

Дзяніс Мяніцкі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Дзяніс Мяніцкі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Невядома дакладна, калі ён завербаваўся ў «Вагнер», але агрэсіўныя допісы Z-тэматыкі з'явіліся ў яго на старонцы ўвесну 2022-га, а сімволіка вагнераўцаў — у снежні 2022-га.

Увесну 2024-га ён апублікаваў сваё фота ў балаклаве і са сцягам Расіі з надпісам «сваіх не кідаем».

Чытайце таксама:

Інструктар «Вагнера» з пазыўным «Брэст»: Беларусь — такі ж кірунак, як і іншыя. А мы спатрэбімся перад выбарамі

«Нейкім неверагодным чынам сітуацыя, якая нас не датычыць, стала плюсам для ўсіх, апроч Беларусі». Пра наступствы вагнераўскага мяцяжу

Жыхар Светлагорска стаў расійскім наймітам і здаўся УСУ

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
22