Яшчэ нядаўна міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў называў невядомых у цывільным, якія закрываюць лапамі аб’ектывы падчас вулічных акцый, «неўстаноўленымі асобамі».

І вось падчас акцыі салідарнасці 16 лютага адзін з такіх «неўстаноўленых» назваўся прапаршчыкам Ігнацьевым і адабраў фотаапарат у журналісткі «НН» Юліі Дарашкевіч. А другі звінаваціў яе ў тым, што яна яго ўдарыла. І таксама назваўся міліцыянерам Віктарам Віктаравічам Восіпавым. Пасля цэлы аўтобус затрыманых асобамі ў цывільным адвезлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы.

Брыдка лавіць міністра на дзіцячай хлусні. Але здзіўляцца няма чаму: чыноўнік маніць у вочы грамадству, бо не падсправздачны яму. А за свае дзеянні адказвае толькі перад вышэйшым начальнікам.
Як і прапаршчык Ігнацьеў з калегам вольныя ў сваіх дзеяннях, бо хлусіць іх міністр. І яшчэ сваёй хлуснёй прыкрывае іх.

І чыноўнікі цвёрда перакананыя, што дзяржаўнае — гэта іхнае, і таму, калі ты працуеш у дзяржаўным СМІ, то гэта ўжо твой выбар адданасці гэтаму чыноўніку… І яшчэ многа ў іх дзіўных уяўленняў.

Парадаксальна, у гэтым работнікі дзяржапарату наследуюць звычаі самай антыдзяржаўнай часткі грамадства — злодзеяў, блатных. Для іх любы з па-за іх кола — не чалавек. Ашукаць яго — не грэх. І найменшае, што дазволена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?