У выніку медыцынскага абследавання, якое прайшоў прэзідэнт ЗША Барак Абама, стала вядома, што ён так і не адмовіўся ад курэння, піша The New York Post. Дактары правялі планавы медагляд вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сілаў ЗША.

Акрамя таго, прэзідэнт мае праблемы з левым каленам. Згодна з вынікамі абследавання, Абама прымае супрацьзапаленчыя прэпараты, бо пакутуе на хранічны тэндыніт у левым калене. На думку дактароў, гэта звязана з яго захапленнем баскетболам.

Дактары рэкамендавалі амерыканскаму прэзідэнту старанна трымацца дыеты, бо ўзровень халестэрыну ў яго крыві аказаўся даволі высокім.

У выніку абследавання Абаме рэкамендавалі пастарацца адмовіцца ад курэння, трымацца дыеты, не злоўжываць алкаголем. Акрамя таго, дактары прапісалі яму спецыяльны рэжым для ўмацавання цягліцаў ног, каб пазбавіцца праблемаў з каленам.

Абаме парэкамендавалі праз пяць гадоў яшчэ раз прайсці калонаскапію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?