Здарэнні

У Гродне знайшлі сабаку, які з раніцы катаўся на тралейбусах

Сабака правеў у тралейбусах і аўтобусах Гродна амаль цэлы дзень. Пра здарэнне распавядае «АвтоГродно».

З пятай гадзіны раніцы сабака па мянушцы Найда катаўся па Гродне: пераскокваў з тралейбуса на тралейбус і з аўтобуса на аўтобус. Яго бачылі, але не маглі злавіць.

Выратавала яго кіроўца тралейбуса №12, якая ўзяла сабаку да сябе ў кабіну.

Увесь дзень сабаку шукала яго сям'я.

«Мы жывём у прыватным сектары на Янкі Купалы і вечарам нашы дзеці забыліся зачыніць брамку. Сёння раніцай мы заўважылі, што Найда ўцякла. Я адразу ж размясціла аб'явы пра пошук у розных чатах і мне пачалі прыходзіць паведамленні ад розных людзей пра тое, што наш сабака катаецца на грамадскім транспарце», — распавядала раней Кацярына, гаспадыня Найды.

Адкуль у сабакі такая любоў да аўтобусаў і тралейбусаў, сказаць складана.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць