Новы міністр адукацыі Аўстрыі Крыстаф Відэркер лічыць, што да 8 класа дзецям нельга карыстацца ні тэлефонамі, ні разумнымі гадзіннікамі, піша Kleine Zietung.

Аўстрыйскі міністр адукацыі кажа, што наступствы выкарыстання дзецьмі тэлефонаў у школах горш, чым тое, як на адукацыі адбіўся перыяд каронавіруса.
Ён выказваецца за тое, каб у школах часцей выкарыстоўвалі лічбавую адукацыю, але, сцвярджае Відэркер, не павінна быць пастаяннай празмернай стымуляцыі.
Прапанову міністра падтрымаў і лекар, які дадаў, што цяпер аўстрыйскія дзеці будуць лепей развіваць свае сацыяльныя навыкі.
Забарона на выкарыстанне тэлефонаў і разумных гадзіннікаў будзе дзейнічаць як падчас урокаў, так і на перапынках. Датычыцца яна будзе школьнікаў да 8 класа.
Дзецям дазволяць проста выключыць тэлефоны і пакласці ў заплечнікі. У некаторых школах арганізуюць «гаражы для мабільнікаў», дзе трэба будзе пакінуць сваю прыладу.
Але прадстаўніца аб'яднання дырэктараў аўстрыйскіх школ сказала, што не ўсе бацькі вітаюць такія змены: ім хочацца мець магчымасць тэлефанаваць сваім дзецям падчас заняткаў.
Каментары