З ліпеня 2010 года ў Беларусі пачнуць выдаваць правы кіроўцы новага ўзору. Старыя пасведчанні будуць дзейсныя да тэрміна, пазначанага на іх, але трапіць у Еўропу з імі будзе немагчыма. З 2011 года патрабаванні Еўрасаюза становяцца больш жорсткімі, а беларускія новыя правы якраз будуць адпавядаць усім нормам.
Калі параўнаць правы новага ўзора са старымі, бачна істотная змена — пасведчанні пераклалі на расійскую мову.
Раней назвы граф «Прозвішча», «Імя», «Месца жыхарства» былі напісаныПа жаданні кіроўцы расійская частка магла быць перакладзеная на беларускую мову. Адваротная частка, з тлумачэннем катэгорый транспартных сродкаў — цалкампа-беларуску , а іх змест —па-расійску іпа-англійску , напрыклад «ГЛЕБ/HLEB», «АЛЕКСАНДР/ALIAKSANDR».
У новых правах уся інфармацыя — і графы, і дадзеныя ў іх — прадстаўленая на дзвюх мовах. Расійскай і англійскай.
Па-беларуску засталося ўсяго чатыры словы — «Рэспубліка Беларусь» і «Вадзіцельскае пасведчанне».
Правы старога ўзору (фота automania.by)
Правы новага ўзору (інфаграфіка БЕЛТА)
0
0
0
0
0
0