Камісар ЕС па транспарце Сіім Калас спадзяецца на тое, што ў панядзелак 50% паветранай прасторы над Еўропай будзе бяспечна для палётаў і палова закрытых аэрапортаў змогуць аднавіць працу.

Ён таксама назваў наяўную сітуацыю ў Еўропе «вельмі няўстойлівай» і запэўніў, што еўрапейскія ўлады працуюць над пошукам рашэння, якое б не нанесла шкоды бяспецы палётаў.

На раніцу панядзелка паветраная прастора 17 еўрапейскіх краін застаецца закрытай з‑за воблака вулканічнага попелу, што накрыла Еўропу пасля вывяржэння вулкана ў Ісландыі.

У панядзелак днём павінна прайсці тэлеканферэнцыя міністраў транспарту Еўрасаюза, на якой будзе прынятае рашэнне аб далейшых дзеяннях еўрапейскіх уладаў з прычыны далейшага актыўнічання вулкана.

Улады Нідэрландаў ужо заявілі, што паветраная прастора краіны будзе закрыта прынамсі да 14:00 па мясцовым часе панядзелка (15:00 па Мінску). Да гэтага ж часу застануцца зачыненымі аэрапорты Ірландыі і Германіі.

Вялікабрытанія адкрые паветраную прастору не раней за 19:00 па мясцовым часе (21:00 па Мінску).

У нядзелю авіякампаніі і аэрапорты па ўсёй Еўропе заклікалі неадкладна перагледзець уведзеныя забароны на палёты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?