Бальшыня камэнтатараў паставіла крыж на рэгістрацыі Пазьняка. Маўляў, харызматыка ў кампанію ня пусьцяць. Аналітыкі старанна дакопваюцца, што Лукашэнку выгадна, а што не. Каб жа яны з такім імпэтам шукалі, што выгадна апазыцыі...

Але вернемся да Лукашэнкі. Чаму б дзейнаму лідэру было нявыгадна, каб сьледам за ім на п’едэстале гэтай кампаніі натуральным чынам апынуліся Пазьняк зь Мілінкевічам? Па-першае, элегантная перамога. Па-другое, козыр у гульні з Масквой: бачыце, нацыяналісты на пяты наступаюць, ледзь стрымліваю, дайце яшчэ прэфэрэнцыяў!

Зрэшты, гэтым разам уладзе, можа, і не да элегантнасьці. У кожным разе, збор подпісаў за дзейнага лідэра ідзе пад ягоным жа дэвізам: куды вы падзенецеся!..

Некаторыя аналітыкі адзначалі, што Масква кроўна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь заставалася ў міжнароднай ізаляцыі, а беларуская палітычная сыстэма — дэспатыяй, бо толькі ў гэтым выпадку Масква можа працягваць дамінаваць між Дняпром і Бугам. Нерэгістрацыя Пазьняка, якая пазбавіць яго магчымасьці вярнуцца ў краіну, будзе выгадная найперш Маскве. Вяртаньне лідэра нацыянальнай правіцы ў палітычны працэс наадварот было б крокам краіны да нармальнасьці.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?