Афіцыйная цырымонія перадачы паслу Беларусі ў Нямеччыне Андрэю Гіро кніг па біялогіі і батаніцы, вывезеных з тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны, адбылася ў Берліне.

Збор навуковай літаратуры налічвае 501 асобнік навуковай літаратуры. Ён быў выяўлены ў бібліятэцы Батанічнага саду Свабоднага універсітэта Берліна. Устаноўлена, што навуковая літаратура, выдадзеная з 1824 па 1940 год на лацінскай, нямецкай, французскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах, сведчаць бібліятэчныя штампы, належала збольшага Сельскагаспадарчай акадэміі ў горадзе Горкі (Магілёўская вобласць) і была вывезена ў Нямеччыну ў 1943 годзе.

Андрэй Гіро ад імя беларускага боку выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву батанічнага саду за бязвыплатную перадачу літаратуры, падкрэсліў важнае сімвалічнае значэнне гэтай акцыі, закліканай паслужыць справе далейшага прымірэння паміж народамі Беларусі і Нямеччыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?