Выйшаў 46 нумар часопіса «Дзеяслоў».
У цэлым нумар складаецца з працягу папярэдніх публікацый. Раманы Леаніда Дайнекі і Тоні Парсанза, драма Уладзіміра Някляева, дзённікі Міхала Дубянецкага.
«Ён далькажыў па маім далькажыку»,
– у сваім апавяданні пра мабільнік Леанід Дранько-Майсюк замацоўвае права на існаванне за наватворам.
Пераклады Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча і Марыйкі Мартысевіч знаёмяць чытача з сучаснай украінскай паэзіяй.
«Дзеяслоў» пачаў друкаваць ліставанне Янкі Брыля з Алесем Адамовічам. Першыя лісты датаваныя 1957 годам. Цікавае сведчанне аб паслясталінскай эпосе.
0
0
0
0
0
0