Кіраўнік краіны падпісаў указ, паводле якога маці самага вядомага ў краіне хлопчыка Ірына Абельская ізноў стала намеснікам старшыні Міжведамаснай медыцынскай камісіі.

Нагадаем, што камісія была створаная ў 1999 годзе ў мэтах медыцынскага абследавання кіруючых супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, пасады якіх уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы. Камісія можа па медыцынскіх паказчыках забракаваць любога кандыдата на пасаду, а таксама паставіць пытанне аб адпаведнасці пасады таго або іншага кіруючага чыноўніка, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на «Ежедневник».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0