20 кастрычніка спаўняецца шэсць гадоў з дня забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай. Злачынства дагэтуль не расследавана.

Супрацоўніцу недзяржаўнай газэты «Салідарнасць» Вераніку Чаркасаву знайшлі 20 кастрычніка 2004 года мёртвай у сваёй кватэры. На целе было болей за сорак нажавых ранаў.

Следства распрацоўвала толькі побытавую версію забойства. Падазраванымі аб’явілі сына журналісткі Антося і яе айчыма Уладзіміра Мялешку, якія, паводле следства, заходзілі ў дзень забойства да Веранікі. Але тыя сваёй віны не прызналі.

Цяпер падазрэнні з іх афіцыйна знятыя. Новыя падазраваныя не з'явіліся.

Вераніка Чаркасава пахаваная на могілках у Калодзішчах пад Мінскам. У памяць калегі Беларуская асацыяцыя журналістаў запачаткавала творчы конкурс імя Веранікі Чаркасавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?