Гэтым разам у матчы супраць «Айлендэрс», які «Канадыенс» выйгралі з лікам 5:3 (2:1, 1:0, 2:2), беларускі форвард закінуў адну шайбу і аддаў галявы пас.

Андрэй закінуў апошнюю шайбу ў матчы на 59-й хвіліне, паставіўшы крыж на спадзевах нью-ёркскага клуба адыграцца.

«Манрэаль» пасунуў з першага месца ва Усходняй канферэнцыі «Таронта» Міхаіла Грабоўскага. У «Манрэаля» зараз 13 пунктаў у 9 гульнях (6 перамог, 2 паразы, 1 параза ў овертайме). У «Таронта» — 11 пунктаў.

У Андрэя Касціцына ў дзевяці гульнях — 10 бамбардзірскіх балаў: 6 шайбаў (гэта 6-е месца ў лізе) і 4 перадачы. 10 бамбардзірскіх балаў — гэта 15-е месца ў лізе і, натуральна, першае ў «Манрэалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?