За студзень-верасень 2010 года ў рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) Беларусі замежныя інвестары ўклалі $6,3 млрд інвестыцый, што на 6,5% менш, чым за студзень-верасень 2009, паведамляе Белстат.

Асноўнымі інвестарамі былі суб’екты гаспадарання Расіі (72,1% ад усіх інвестыцый), Аўстрыі (10%), Нідэрландаў (4,2%), Кіпра (3,5%), Злучанага Каралеўства (3%).

Непасрэдныя замежныя інвестыцыі склалі $3,9 млрд і павялічыліся на 8% у параўнанні са студзенем-вераснем 2009 г. Іншых замежных інвестыцый атрымана $2,4 млрд, што на 23% больш, чым за студзень-верасень 2009 г.

Чыстае адабранне замежных інвестыцый за студзень-верасень 2010 года склала $3,2 млн. супраць $703,7 млн чыстага паступлення ў студзені-верасні 2009.

Чыстае паступленне непасрэдных замежных інвестыцый склала $199,9 млн, што на 59,1% менш, чым у студзені-верасні 2009.

Па партфельных замежных інвестыцыях чыстае адабранне за студзень-верасень 2010 года склала $340,7 тыс. (за студзень-верасень 2009 г. — $72,7 тыс.). Па іншых замежных інвестыцыях за студзень-верасень 2010 чыстае адабранне склала $202,8 млн супраць $214,5 чыстага паступлення за студзень-верасень 2009.

З $6,3 млрд замежных інвестыцый арганізацыямі рэспублікі было выкарыстана 40,9%. Нявыкарыстаныя замежныя інвестыцыі ў студзені-верасні 2010 склалі 3,7 млрд. даляраў ЗША, або 59,1% агульнага аб’ёму інвестыцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?