«Расія заўсёды паслядоўна падтрымлівала залучэнне Беларусі ў розныя еўрапейскія арганізацыі», — заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі 23 лістапада ў Мінску
.

«Мы займаем гэтую пазіцыю прынцыпова, а не кан’юнктурна, — падкрэсліў Лаўроў. — Мы падтрымліваем усе заявы Беларусі пра ўдзел, у тым ліку ў дзейнасці Савета Еўропы і «Паўночнага вымярэння».

Паводле слоў міністра, Расія далёкая ад жадання «кагосьці ў чымсьці стрымліваць». «Гэта не наша пазіцыя. Свет мяняецца, а беларускі бок гатовы супрацоўнічаць з усімі на ўзаемавыгадных умовах», — адзначыў Лаўроў.

Гаворачы аб пытаннях, што выносяцца на найбліжэйшы саміт дзяржаў — членаў АДКБ (ён павінен прайсці ў снежні. — БелаПАН.), кіраўнік знешнепалітычнага ведамства РФ заявіў: у Беларусі і Расіі «тут не проста кансенсус, мы выступаем з сумеснымі ініцыятывамі».

У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў растлумачыў: гэтыя ініцыятывы тычацца сфер ваеннай бяспекі, гуманітарнага супрацоўніцтва, забеспячэння балансу ў працы АБСЕ, назірання за выбарамі і дзейнасці Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?