На афіцыйным сайце ЕС з’явіўся спіс 158 лукашэнкаўцаў, якім забаронены ўезд у Еўрасаюз. Сярод іх ёсць і журналісты.

Скандальна вядомы доктар Віктар Сірэнка, галоўны ўрач Мінскай бальніцы хуткай дапамогі, які дазволіў спецслужбістам забраць параненага Уладзіміра Някляева і пасля з усмешкай расказваў на ТВ, што стан кандыдата ў прэзідэнты быў лёгкі, трапіў у спіс неўязных пад нумарам 85. Нагадаем, што праваабаронцы звінавацілі Сірэнку ў парушэнні медычнай этыкі.

Нам узяць каментар у доктара Сірэнкі пакуль не ўдалося. У бальніцы кажуць, што ён заняты.

У той жа час ён даў каментар лукашэнкаўскаму агенцтву «Інтэрфакс»: «Я спакойна ўспрымаю гэтае рашэнне, але лічу яго поўнай дурасцю. Як я магу нашкодзіць Еўразвязу — не магу зразумець. Што тычыцца пацыента Някляева, мы абсалютна спакойныя за той дыягназ, які яму тады паставілі. Дай Бог яму здароўя. Усякая добрая справа заўсёды караецца. За добрую справу — за аказанне медыцынскай дапамогі, за дакладны дыягназ, можна, як паказвае жыццё, трапіць у „чорны спіс“. Але наша бальніца не будзе складаць ніякіх чорных спісаў. Калі Някляеву спатрэбіцца меддапамога, мы гатовыя аказаць яе ў поўным аб’ёме», — дадаў В.Сірэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?