Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) запрашае мінчан паназіраць за рэдкай вадаплаўнай птушкай — качкай-свіяззю.

Як паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, самец свіязі быў выяўлены на ўчастку Свіслачы ў раёне парку Горкага падчас Нацыянальных зімовых улікаў птушак 2011 года. На зімоўцы і гнездаванні ў Беларусі гэты паўночны від качкі сустракаецца вельмі рэдка. У той жа час птушка ўяўляе цікавасць для аматараў прыроды, бо значна адрозніваецца ад звыклай у горадзе качкі-крыжанкі: нашмат драбнейшай за яе, галава самца афарбаваная ў рыжавата-карычневы колер. Пры гэтым птушка не кракае, а выдае характэрны свіст, за які і атрымала сваю назву.

Паводле слоў Шайкіна,

5–6 лютага ў парку Горкага з 12.00 да 14.00 спецыялісты і валанцёры АПБ будуць паказваць качку-свіязь усім ахвотным.

Збор каля моста праз Свіслач (праспект Незалежнасці) з боку цэнтральнага ўваходу ў парк. Апрача качкі-свіязі аматары прыроды змогуць паназіраць за іншымі вадаплаўнымі птушкамі: качкамі-крыжанкамі, магчыма, лысухай, малой паганкай ці чайкамі.

Спецыяліст прапаноўвае

захапіць з сабой фотаапараты — птушкі падплываюць даволі блізка да бераг
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?