Былы начальнік мінскага СІЗА, палітэмігрант Алег Алкаеў у сваім блогу працягвае публікаваць кампрамат на былога старшыню Рады бяспекі Віктара Шэймана.

У сярэдзіне лютага Алкаеў звяртаўся да галоўнага рэдактара «Советскай Белоруссіі» Паўла Якубовіча і старшыні КДБ Вадзіма Зайцава з просьбай азнаёміцца з матэрыялам і надрукаваць яго. Адказу Алкаеў так і не дачакаў, таму працягнуў публікацыю ў дзённіку.

У гэтай частцы змешчаны рапарт былога міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава да Аляксандра Лукашэнкі. У ім

Навумаў паведамляе пра грамадзянскую жонку Шэймана Саўчанку, якая крымінальным шляхам купіла сабе дыплом аб вышэйшай адукацыі, а таксама набыла некалькі кватэр і катэджаў у Мінску і Мінскім раёне.

Прыводзіцца расшыфроўка тэлефонных размоваў, якія, калі верыць публікацыі, вялі Шэйман з дырэктарам рынку «Ждановічы» Яўгенам Шыгалавым.

Ці праўдзівыя гэтыя звесткі, няма пэўнасці. Магчыма, Алкаеў іх мог атрымаць аб беглага капітана Дудкіна, колішняга памочніка Уладзіміра Навумава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?