Малады Фронт запісаў відэаролік, у якім заклікае прыходзіць на Дзень Волі 25 Cакавіка.
Разам з відэаролікам на сайце Маладога Фронту можна знайсці варыянты аб’явак і аватарак таго ж зместу.
Верагодна, відэаролік хутка распаўсюдзіцца па сацыяльных сетках.
Зусім іншая рэч з аб’яўкамі. Дызайнеры, што стваралі іх, арыентаваліся на незразумелую мэтавую аўдыторыю, таму абсалютная большасць прапанаваных аб’явак нагадвае віншавальныя паштоўкі, аздобленыя кранальнымі фота. Такія паштоўкі прадаюцца ў кожнай сувенірнай краме, але тут замест звыклага подпісу кшталту «Каханай…» чамусьці прылеплены «Дзень Волі», што выглядае недарэчна. Перспектывы іх шырокага распаўсюду сумнеўныя.
Зрэшты, маладафронтаўцы не хаваюць: яны вырабілі гэтую прадукцыю, каб даць штуршок. Маўляў, няхай кожны здатны зробіць сваё, лепшае.
Паштоўкі і аватаркі