«Кастрычніцкая»: новая плітка выглядае як мемарыял 13
Станцыя метро «Кастрычніцкая» ад сённяшняй раніцы запрацавала ў штатным рэжыме. Новая плітка на месцы выбуху выглядае як сціплы мемарыял.
Ад сённяшняй раніцы станцыя «Кастрычніцкая» запрацавала пасля рамонтных работ ў штатным рэжыме. Праўда наступствы выбуху яшчэ застаюцца — дзе-нідзе бачна адбітая мармуровая плітка на сценах і столі. Новая плітка на падлозе выглядае як сціплы мемарыял — так моцна яна кантрастуе з той што атачае яе.
Нехта з мінакоў паклаў на новую плітку кветкі.
На станцыі яшчэ заўважны наступствы выбуху.
Новая плітка на «Кастрычніцкай» выглядае як сціплы мемарыял.
Некаторыя з мінакоў удзень пачалі ўскладаць на яе кветкі але супрацоўнікі метрапалітэну потым пераносяць іх да ўваходу ў метро.