Афіцыйны курс долара ЗША 13 ліпеня 2011 года ўпершыню пераадолеў адзнаку 5.000 рублёў, дасягнуўшы ўзроўню 5.004.

Без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў курс склаў 50.040.000 рублёў.

Па ступені абясцэньвання нацыянальнай валюты да амерыканскага долара (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам сярод краін былога СССР, пра што сведчыць праведзены БелаПАН аналіз наяўных афіцыйных валютных курсаў без уліку грашовых рэформ.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Туркменістан — 7.125.000, Узбекістан — 1.719.970, Грузія — 1.676.700 і Украіна — 797.140.

Далей ідуць Таджыкістан — 467.490, Арменія — 73.720, Казахстан — 73.070, Азербайджан — 39.320, Расія — 28.384, Малдова — 11.541, Кыргызстан — 9.060.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва — 247,83, Эстонія — 111,96, Латвія — 100,6. Курс долара ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, без уліку дэнамінацыі складае 10.400.000 рублёў.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася ў адносінах да амерыканскага долара ў 7 разоў больш, чым валюта Туркменістана, у 29,1 разу — Узбекістана, у 29,8 разу — Грузіі, у 62,8 разу — Украіны, у 107 разоў — Таджыкістана, у 679 разоў — Арменіі, у 685 разоў — Казахстана, у 1.273 разы — Азербайджана, у 1.763 разы — Расіі, у 4.336 разоў — Малдовы, у 5.523 разы — Кыргызстана, у 201.913 разоў — Літвы, у 446.945 разоў — Эстоніі і ў 497.416 разоў больш, чым валюта Латвіі. У выпадку з Прыднястроўем гэтыя суадносіны складаюць 4,8 разу.

Аднаго мільёна беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) афіцыйны курс долара дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн. — 11 мая 2000 года, 10 млн. — 12 верасня 2000 года, 15 млн. — 26 кастрычніка 2001 года, 20 млн. — 3 красавіка 2003 года, 22 млн. — 13 снежня 2008 года, 26 млн. — 2 студзеня 2009 года, 30 млн. — 26 сакавіка 2010 года, 31 млн. — 17 мая 2011 года, 49 млн. — 24 мая 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?