18 ліпеня Лукашэнка афіцыйна вызваліў Пятра Пракаповіча з пасады старшыні Нацбанка. Хоць фармальна гэта крэсла Пракаповіч перастаў займаць яшчэ 20 чэрвеня.
Выконваючым абавязкі старшыні Нацбанка з’яўляецца Юры Алымаў. У адстаўку Пракаповіч сышоў па стане здароўя.
Дарэчы, на тым тыдні Пракаповіч засвяціўся на Дні горада ў Пружанах (Брэсцкая вобласць). Пасля гэтага па горадзе папаўзлі чуткі, што ён можа стаць новым старшынём Пружанскага райвыканкама.
Пятро Пракаповіч падчас свята ў Пружанах.
0
0
0
0
0
0