У «праграмах» сацыяльнай сеткі «Вконтакте» з’явілася новая прапанова — цяпер кожны з карыстальнікаў сеткі можа ўсталяваць віртуальны абменнік сабе на старонку.

У праграмы «Прокопович», у адрозненне ад сайта, ёсць новая функцыя — разам з аб’явай па продажы валюты можна ўбачыць і старонку прадаўца, і такім чынам даведацца, з кім давядзецца праводзіць здзелку. Канечне, такім чынам выявіць прадаўцоў будзе прасцей не толькі для пакупнікоў, але і для афіцыйных структураў. З іншага боку, небяспека не будзе большай, чым пры продажы валюты праз сайт — свае кантакты так ці інакш там пакідаць даводзілася.

Зараз «Пракаповіч» набраў ужо пяць тысяч удзельнікаў, з улікам таго што новая версія праекта толькі з’явілася — гэта зусім неблагі вынік. Курс даляра на «першым сацыяльным абменніку» вар’іруецца ад 6000 да 6500 рублёў і супадае з курсам на сайце. Хутчэй за ўсё колькасць кліентаў і прадаўцоў «абменніка» значна павялічыцца ў бліжэйшы час — рэкламная акцыя «Пракаповіча» «Вконтакте» ўжо паспяхова вядзецца: бадай што кожны карыстальнік з Беларусі бачыў у рэкламным блоку злева ад сваёй старонкі фотаздымак былога старшыні Нацбанка.

Далучыцца да «праграмы» можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?