Міністр прамысловасці Беларусі Дзмітрый Кацярыніч не выключае, што ў Беларусі можа адбыцца адкрыты конкурс па выбару стратэгічнага інвестара для продажу актываў МАЗа.

Міністр падкрэсліў, што цяпер экспертнай групай вядзецца ацэнка актываў МАЗа, якая павінна завяршыцца да канца года. «вядзецца незалежная міжнародная ацэначная кампанія», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік Мінпрама дадаў, што Беларусь пакуль не вызначылася з інвестарам. «Мы зусім не вызначыліся, хто будзе нашым інвестарам — КамАЗ або ГАЗ. Я лічу, будзе конкурс, які дапаможа вызначыць стратэгічнага інвестара». Пры гэтым міністр не выключыў, што гэты конкурс будзе адкрытым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?